Упраўленне Следчага камітэта па Мінску завяршыла праверку па факце смерці генеральнага дырэктара прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Дзмітрыя Баранава.

Смерць прадзюсара наступіла ад сардэчна-сасудзістай захворвання, у завядзенні крымінальнай справы адмоўлена.

Пра гэта Tut.by паведаміла прадстаўнік СК па Беларусі Юлія Ганчарова.

Цела 38-гадовага Дзмітрыя Баранава было выяўлена 9 жніўня ў цэнтры Мінска. Было ўстаноўлена, што цэнтральны замок аўтамабіля быў зачынены знутры.

Агляд салона аўтамабіля паказаў адсутнасць слядоў барацьбы. Па пастанове следчага спецыялістамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз былі праведзены неабходныя даследаванні, у тым ліку — судова-медыцынская экспертыза, згодна з ёй, смерць наступіла ад сардэчна-сасудзістага захворвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?