Прагляд порна робіць паводзіны мужчын больш агрэсіўнымі ў адносінах да жанчын. Але толькі ў тым выпадку, калі ў іх і так ужо выяўляліся сімптомы сэксізму, высветлілі даследнікі з Даніі.

Навукоўцы з Універсітэта Капенгагена вырашылі праверыць адзін з самых устойлівых стэрэатыпаў аб тым, што часты прагляд порна нібыта робіць мужчын больш агрэсіўнымі і неўтаймаванымі ў адносінах з жанчынамі.

Аказалася, што гэта адпавядае рэчаіснасці, але далёка не з усімі прадстаўнікамі моцнага полу, якія любяць глядзець фільмы для дарослых.

Порна не спараджае сексізм сярод мужчын, але ўзмацняе яго. Іншымі словамі, калі нейкі мужчына першапачаткова глядзеў на жанчын толькі як на прадмет для задавальнення сваёй юрлівасці, то рэгулярны прагляд парнаграфічных матэрыялаў зробіць яго паводзіны яшчэ больш невыноснымі.

Але калі мужчына не выяўляў падобнага спажывецкага стаўлення да жанчын, то ад прагляду порна яно не ўзнікне.

Усе добраахвотнікі ў рамках эксперыменту рэгулярна глядзелі «жорсткае порна», а затым даследчыкі вымяралі іх узровень сэксізму.

Яго павышэнне было заўважана толькі ў тых, хто першапачаткова валодаў нейкім пачатковым паказчыкам сэксізму, а ў астатніх мужчын стаўленне да жанчын не змянілася.

І хоць нават у першай катэгорыі рост адзначаўся досыць нязначны, аўтар даследавання Герт Марцін Хальд ўпэўнены, што па гэтай рэакцыі можна меркаваць аб розным уплыве порна на розных людзей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру