Навукова-фантастычны трылер «Гравітацыя» Альфонса Куарона, прадэманстраваны на адкрыцці Венецыянскага кінафестывалю, атрымаў станоўчыя водгукі не толькі ад журналістаў, але і ад прызнанага мэтра рэжысуры Джэймса Кэмерана. Стваральнік «Аватара» выказаў меркаванне, што «Гравітацыя» — гэта найлепшы фільм пра космас у гісторыі кіно.

Галоўныя ролі ў навукова-фантастычным трылеры «Гравітацыя» Альфонса Куарона выканалі Сандра Булак і Джордж Клуні.

На стварэнне стужкі пра касмічную аварыю і барацьбу астранаўтаў за ўласныя жыцці ў рэжысёра Альфонса Куарона сышло некалькі гадоў. Вынік, мяркуючы па захопленых водгуках прэсы, акрэдытаванай на Венецыянскім кінафестывалі, перасягнуў самыя смелыя чаканні і прагнозы.

У шырокі пракат фільм бюджэтам $80 млн выходзіць у кастрычніку. Прэм'ера ў Мінску запланавана на 3 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?