Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

25 верасня палітвязню споўніўся 51 год. Гэта трэці дзень народзінаў запар, які праваабаронца праводзіць за кратамі.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску 4 жніўня 2011 года. У лістападзе 2011 г. суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і асудзіў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці (у Бабруйскай № 2).

Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, так як цэнтр «Вясна» працуе нелегальна — ўлады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі.

Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, была цалкам пагашана за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Каб падтрымаць Алеся Бяляцкага, можна даслаць яму ліст ці паштоўку на наступны адрас:

Бяляцкаму Алесю Віктаравічу, Сікорскага 1, ІК-2, атрад 14, Бабруйск, 213800.

Можна таксама даць тэлеграму, патэлефанаваўшы на нумар 166. Кошт тэлеграмы мінімальны.

Усяго за кратамі ў Беларусі знаходзіцца, паводле ацэнкі праваабаронцаў, дзесяць палітвязняў:

экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Эдуард Лобаў, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Мікалай Аўтуховіч, Андрэй Гайдукоў, Алесь Бяляцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0