Украінскі аграхолдынг «KSG Agro» абвяргае інфармацыю кітайскіх СМІ аб продажы паводле арэнды Паднябеснай 3 мільёнаў гектараў украінскіх сельгасугоддзяў на 50 гадоў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба аграхолдынга KSG Agro SA.

«Кампанія не мае намеру і не мае права прадаваць зямлю замежнікам, у тым ліку і кітайцам», — гаворыцца ў паведамленні.

Кампанія адзначае, што 31 мая 2013 аграхолдынг KSG Agro падпісаў пратакол аб намерах з кітайскім бокам.

«У гэтым пратаколе гаворыцца аб супрацоўніцтве кітайскіх карпарацый з KSG Agro на плошчах, якія знаходзяцца ў апрацоўцы холдынгу. А менавіта ў галінах павышэння эфектыўнасці, устаноўкі сістэм кропельнага арашэння і прымянення сучасных агратэхналогій», — паведамляе прэс-служба.

Як адзначаюць у кампаніі, на дадзены момант KSG Agro і кітайскі бок працуюць над кантрактам аб супрацоўніцтве ў праекце ўстаноўкі сістэм кропельнага арашэння на плошчы 3 тысяч га ў 2014 годзе.

Раней СМІ са спасылкай на кітайскую газету South China Morning Post паведамлялі, што Кітай плануе арандаваць ва Украіне каля 3 млн гектараў сельгасугоддзяў тэрмінам на 50 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?