Пазіцыя Беларусі па праграме «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі» не змянілася. Пра гэта БелаПАН заявіла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.

«Мы не ўдзельнічаем у еўрапейскім дыялогу аб мадэрнізацыі, які быў запушчаны без удзелу прадстаўнікоў Беларусі і без кансультацый з беларускім урадам», — заявіла Купчына.

Нагадаем, кіраўнік дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд у гутарцы з журналістамі 24 верасня ў Мінску назваў яго сустрэчу з Купчыной «канструктыўнай і плённай» .

«Яе галоўнай мэтай было абмеркаваць, у якой меры ўрад можа паўдзельнічаць у „Дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі“.

Але, вядома, я зноў паўтарыў пазіцыю ЕС, што для нармалізацыі адносін неабходна вызваленне палітвязняў», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?