1 кастрычніка (аўторак) пасля ўрачыстага адкрыцця «Польскай шафы», на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца канцэрт Змітра Вайцюшкевіча, прысвечаны творчасці польскага паэта Рафала Ваячка.

Кнігарня «логвінаЎ» і «галерэя Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18:30. Уваход — вольны.

Пра «Месяц». У цэнтры Мінска ў кнігарні «логвінаЎ» на сталай аснове адкрываецца «Польская шафа» — вялікая паліца з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах. Сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, — падыходзь і набывай, ці проста чытай. Акрамя гэтага, цэлы кастрычнік раз на тыдзень на розных культурных пляцоўках Мінску будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і тэатральныя імпрэзы, з удзелам паэтаў, музыкаў і акцёраў з Польшчы і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0