Фота Генадзій Гадун, epochtimes.com.ua
У бліжэйшыя суткі, 26 верасня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, днём — на большай частцы Брэсцкай Гомельскай абласцей. Вецер заходні 3–8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1–6°С цяпла, на глебе і месцамі ў паветры магчымы замаразкі да 0 — мінус 4°С.
Днём паветра прагрэецца да 6–11°С.
Халоднае надвор’е захаваецца да канца тыдня.





