фота з фэйсбука Арыэль Светлік-Макарці
У сталіцы Аляскі, горадзе Джуна, супрацоўніца бара здолела выгнаць з установы чорнага мядзведзя. Інцыдэнт адбыўся некалькі дзён таму, у выніку яго ніхто не пацярпеў.
Мядзведзь шпацыраваў каля будынка гатэля і бара ўвечары. Яго заўважылі менеджары, а затым і афіцыянтка Арыэль Светлік-Макарці.
Як толькі мядзведзь ступіў у памяшканне і накіраваўся да бара, яна закрычала на яго: «Не, мядзведзь! Сыходзь! Табе нельга тут знаходзіцца!». На здзіўленне дзяўчыны, мядзведзь тут жа сышоў, нічога не крануўшы ў бары.
Біёлаг Раян Скот заявіў, што супрацоўніца бара праявіла мужнасць і павяла сябе з мядзведзем правільна.
Спецыялісты адзначылі, што наогул у Джуна не часта фіксуюцца выпадкі, калі мядзведзі заходзяць у будынкі тых ці іншых арганізацый, аднак бывае, што яны заходзяць у жылыя памяшканні.





