Змяненне меры стрымання Уладзіславу Баўмгертнеру на хатні арышт звязана з завяршэннем асноўных следчых мерапрыемстваў.
Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў.
«Першапачатковыя асноўныя неадкладныя следчыя дзеянні скончаны — тыя, якія звязаны з замацаваннем слядоў злачынства і забраннем дакументацыі. У сувязі з гэтым было прынята такое рашэнне, улічваючы таксама хадайніцтва сваякоў», — адзначыў Валянцін Шаеў.