«Гэта даволі вялікая кватэра, тры пакоі. На ўмовы ён не скардзіцца. Са словаў беларускіх адвакатаў, пачуваецца ён някепска», — распавядае расійскі адвакат Уладзіслава Баўмгертнера Аляксей Басістаў. — «Уладзіславу забаронена выходзіць з кватэры і карыстацца сродкамі сувязі»

«Ліст ад маці беларускаму прэзідэнту быў дастаўлены пазаўчора ў Мінск. Гэта быў асабісты зварот ад чалавека да чалавека, не працэсуальны дакумент. Ці прачытаў яго Аляксандр Лукашэнка, я не ведаю. Не ведаю таксама, ці гэта аказала ўплыў на змяненне меры стрымання Уладзіслава», — кажа Басістаў.

Таццяна Ягораўна прыбыла ў Мінск учора, бо паводле вуснай дамоўленасці ёй абяцалі сёння спатканне з сынам. Цяпер маці знаходзіцца разам з сынам у кватэры, дзе ён адбывае хатні арышт.

З правахоўных органаў Расіі да Басістава ніхто не звяртаўся. Ці адбываюцца следчыя дзеянні на тэрыторыі Расіі, адвакат ня ведае.

У ноч на 26 верасьня ўначы генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера экстранна перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Ён знаходзіцца ў здымнай кватэры, падабранай супрацоўнікамі КДБ, разам з маці.

Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы 26 жніўня і абвінавачаны ў злоўжыванні ўладай і нанясеньні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў. Знаходзіўся ў СІЗА КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?