Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

У канцы жніўня ў метро, у вагонах падчас прыпынку, пачалі гучаць новыя абвесткі пра правілы карыстання метрапалітэнам — іх агучвалі выключна па-расейску.

Пасля шматлікіх зваротаў грамадзян дырэктар мінскага метрапалітэну Расціслаў Юрэня паабяцаў, што абвестак на расейскай мове ў метро не будзе.

Цяпер па-беларуску агучваюць не толькі назвы прыпынкаў, але і папярэджанні пра тое, што нельга заходзіць у вагоны пасля аб’явы пра закрыццё дзвярэй, і нават сацыяльную рэкламу пра эканомію электрычнасці. Можна сказаць, што метро стала цалкам «свойскім».

Гэта не першы падобны выпадак: у канцы 2011 году ў метро на расейскую мову пераклалі аўдыёролік, які заклікаў пасажыраў да ветлівасці, але пасля шматлікіх зваротаў грамадзян ізноў вярнулі беларускі варыянт абвесткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0