Учора тэлеканал СТБ паведаміў, што беларускія кардыяхірургі асвоілі ўнікальную тэхналогію лячэння, якая не патрабуе ўскрыцця пацыента.

«Першай пацыенткай стала двухгадовая дзяўчынка. Раней падобнае ўмяшальніцтва праводзілася на адкрытым сэрцы, пасля чаго дзіця некаторы час знаходзілася ў рэанімацыі. Цяпер дзякуючы новаму абсталяванню неабходна ўсяго некалькі праколаў на скуры, а сама аперацыя праходзіць пад рэнтгенаўскім кантролем. У планах медыкаў — паставіць іх на паток. У Беларусі штогод у такой дапамозе маюць патрэбу больш за 170 чалавек», — гаворыцца ў паведамленні.

Дзіўна, што ў навіне пра выбітны поспех беларускай медыцыны не ўказваецца нават хвароба, на якую пакутавала дзяўчынка.

«НН» папрасіла дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандра Мрочака растлумачыць, што цяпер можна вылечыць у Беларусі з дапамогай інавацыйных тэхналогій.

Аказалася, «унікальную аперацыю» практыкуюць ужо не першы год.

«Аперацыя, пра якую гаворыцца ў сюжэце — закрыццё паталогіі міжжалудачкавай перагародкі. Гэтую аперацыю мы робім ужо пяць гадоў. Рабілі яе нават 1-гадоваму дзіцяці. Паказанае ў сюжэце — журналісцкая памылка», — паведаміў ён.

Дэфект міжжалудачкавай перагародкі — найчасцейшая прыроджаная анамалія сэрца. Паводле статыстыкі, яно сустракаецца ў 2-5 нованароджаных з тысячы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?