А нядаўна на Акрэсціна паставілі шклопакеты, фота Дзяніса Садоўскага

А нядаўна на Акрэсціна паставілі шклопакеты, фота Дзяніса Садоўскага

Пра гэта распавяла праваабаронца Наста Лойка. Па яе словах, такая мера прадугледжаная новымі нормамі Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

«Ім дазваляецца атрымліваць і дасылаць лісты і тэлеграмы без абмежавання колькасці. Гэта адбываецца за кошт саміх адміністрацыйна арыштаваных.

Карэспандэнцыя, якая атрымоўваецца і дасылаецца, падлягае цэнзуры і парадак атрымання і дасылання лістоў і тэлеграм вызнчачаецца правіламі ўнутранага распарадку. Гэта больш удасканаленыя нормы. Раней былі замацаваныя толькі тэлеграмы, і тое гэта было толькі ў правілах унутранага распарадку. А цяпер паўнавартасна, на ўзроўні кодэкса ім дазволена дасылаць і лісты, і тэлеграмы. І гэта вельмі добры крок наперад, бо ёсць магчымасць падтрымліваць камунікацыю не толькі праз адваката, напрыклад».

У турме на Акрэсціна зараз знаходзіцца моладзевы актывіст Павел Вінаградаў.

Праваабаронца прапануе дасылаць яму лісты: Вінаградаву Паўлу Юр'евічу, 220089, Мінск, 1-ы зав. Акрэсціна, 36А, ЦІП. У ліст варта ўкласці чыстыя канверты з маркай па Беларусі, каб вязень мог адказаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?