Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка (пятніца) правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх СМІ. Яна адбудзецца ў межах чарговага прэс-тура прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ ў Беларусь.

Як паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнага прэс-цэнтра Аляксей Цыбулька, у прэс-туры, які праходзіць з 7 па 11 кастрычніка, прымаюць удзел больш за 80 журналістаў, якія прадстаўляюць СМІ з 45 рэгіёнаў Расіі. У рамках паездкі журналісты наведаюць Гродзенскую вобласць і Мінск.

Цяпер яны знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?