Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі.

Ён адзначыў, што пытанне забудовы тэрыторыі каля Курапатаў будзе разглядацца з улікам гісторыка-культурнага значэння, якое мае гэты аб’ект.

Чарняўскі звярнуў увагу на тое, што «Курапаты былі і будуць месцам, якое прыцягвае ўвагу, і гэты аб’ект павінен мець горадабудаўнічую дакументацыю».

Ён паведаміў, што некалькі месяцаў таму на тэрыторыі ўрочышча было ўсталявана некалькі камянёў з ахоўнымі надпісамі.

«Гісторыя Курапатаў дапоўнілася пэўнымі новымі матэрыяламі і інфармацыяй.

Але пакуль я яе не агучваю», — цытуе Інтэрфакс прадстаўніка Мінкультуры.

Пытанне пра забудову тэрыторыі каля Курапатаў паўстала пасля таго, як побач з Курапацкім лесам пачалі будаваць рэстаран.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?