Пра гэта заявіў Лукашэнка, выступаючы перад рабочымі БелАЗа ў Жодзіне.

"Але мяне што больш за ўсё хвалюе? З'явіўся ў вас лішні беларускі рубель, куды вы пабеглі? У абменнікі скупляць валюту. І потым крычаць: а будзе дэвальвацыя ці не будзе? Калі будзе дэвальвацыя — вы яе зробіце».

Са студзеня 2009 года па верасень 2011-га беларусы перажылі некалькі падзенняў нацыянальнай валюты.

У самым пачатку студзеня 2009 г. курс рубля да даляра быў зніжаны на 20,45% (2 200 рублёў стаў 2 650 рублёў).

23 мая 2011 года нацыянальная валюта адносна даляра дэвальвалася на 56,3% з 3 150 рублёў да 4 930 рублёў.

Увосень 2011-га адбылася трэцяя дэвальвацыя. Так, 11 лістапада 2011 г. афіцыйны курс даляра склаў каля 8 850 рублёў. Падзенне нацыянальнай валюты за паўгода, з пачатку вясны 2011 г., склала амаль 290%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна