Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у верасні 2013 года ў параўнанні са жніўнем гэтага года вырас на 1,7%, са снежнем 2012 года — на 10%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Цэны на харчовыя тавары ў верасні 2013 года ў параўнанні са жніўнем выраслі на 0,6%, са снежнем 2012 года — на 7,5%. Больш за ўсё ў верасні ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражэлі яйкі — на 7,1%, мука пшанічная — на 6,9%, рыбныя кансервы — на 1,3%, агародніна — на 3,6%. У той жа час назіралася падзенне цэн на бульбу — на 16,8%, фрукты — на 3,3%, алей — на 0,9%.

Цэны на нехарчовыя тавары ў верасні ў параўнанні са жніўнем павялічыліся на 1,9%, са снежнем 2012 года — на 5,5%. Больш за ўсё ў верасні падаражэлі бензін — на 14,9%, адзенне і мэбля — на 1%, тканіны — на 0,9%. Цэны на сінтэтычныя мыйныя сродкі знізіліся на 0,04%

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?