У стартавым матчы баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» ў Рызе перамаглі ВЭФ з лікам 89:83 (26:24, 13:26, 27:13, 23:20).

Найлепшымі ў беларускіх драконаў былі Вінсэнт Хантэр — 17 балаў і 7 падбораў і Аляксей Трасцінецкі — 17 балаў і 3 падборы.

Зараз «Цмокі» правядуць два матчы дома, на «Мінск-Арэне». 14 кастрычніка (панядзелак, 19:00) з «Чырвоным Кастрычнікам» (Валгаград), 20 кастрычніка — з «Няптунасам» (Клайпеда, 16:00).

Цана квіткоў на «Мінск-Арэну» — 15-20 тыс. рублёў.

Глядзі таксама: «Цмокі» сталі мацнейшымі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна