Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕС не будзе падпісана, калі Юлію Цімашэнку не вызваляць на працягу бліжэйшага тыдня. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Яцэк Сарыюш-Вольскі.

«Справа Юліі Цімашэнкі з'яўляецца сімвалічнай. Пагадненне аб асацыяцыі не будзе падпісана, калі яна не будзе вызвалена, бо гэта прынцып ЕС. Такім чынам, мы чакаем канчатковага рашэння, калі яна зможа паехаць на лячэнне, і да 21 кастрычніка гэта пытанне павінна быць вырашана, таму што 21 кастрычніка адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў краін-членаў ЕС», - заявіў ён.

Але не ўсе ў ЕС падзяляюць такую жорсткую пазіцыю. «Большасьць краін -- членаў ЕС лічаць доўгатэрміновыя стратэгічныя адносіны з Украінай больш важнымі за «пытанне Цімашэнкі». Такое меркаванне выказаў экс-еўракамісар Гюнтэр Фэрхойген у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?