Былы прэзідэнт Ліберыі Чарльз Тэйлар, прысуджаны да 50 гадоў турэмнага зняволення за ваенныя злачынствы, заявіў, што хоча адбываць тэрмін у Руандзе, а не ў Брытаніі.

У сваім лісце да Міжнароднага трыбунала ААН па Сьера-Леонэ Тэйлар піша, што яго сям'і будзе прасцей наведваць яго ў афрыканскай турме. Ён таксама адзначыў, што баіцца за сваю бяспеку ў брытанскай турме.

На мінулым тыдні прадстаўнік урада Злучанага каралеўства паведаміў, што Тэйлар будзе адбываць пакаранне ў Брытаніі .

У канцы мая Тэйлар быў прызнаны вінаватым па ўсіх 11 пунктах абвінавачвання, у тым ліку ў дапамаганні і падбухторванні да ваенных злачынстваў і ў саўдзеле ў злачынствах супраць чалавецкасці падчас вайны ў Сьера-Леонэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?