Памежнікі затрымалі расіяніна, які на аўтамабілі спрабаваў прарвацца праз беларускую мяжу ў Польшчу.

План «Бар'ер» быў уведзены вечарам 11 кастрычніка ў пункце пропуску «Брузгі», каб спыніць грамадзяніна Расіі на BMW Х5 нямецкай рэгістрацыі. Мужчына, які пастаянна жыве ў Германіі, выязджаў з Беларусі ў Польшчу. Пры афармленні аўтамабіля ў супрацоўнікаў мытні узніклі падазрэнні ў кантрабандзе цыгарэт, пасля чаго было прынята рашэнне аб надглядзе машыны ў комплексе «Rapiskan», паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Спалохаўшыся выкрыцця, расіянін паспрабаваў здзейсніць прарыў на тэрыторыю Беларусі, каб унікнуць адказнасці.

Парушальнік хутка быў спынены. Убачыўшы сродкі прымусовага спынення i забараняючыя сігналы святлафораў, мужчына спыніўся каля «апошняй рысы», - адзначылі ў ДПК.

Высветлілася, што ён спрабаваў нелегальна правезці цераз мяжу партыю з 280 пачкаў цыгарэт на 2,6 мільёна рублёў.

За парушэнне рэжыму пункта пропуску на грамадзяніна Расіі накладзены штраф і ён дэпартаваны з Беларусі. Машына 2008 года выпуску коштам у 350 мільёнаў канфіскавана да рашэння суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?