Больш за палову ўсіх маладых не займаюцца сэксам у першую шлюбную ноч, высветлілі даследнікі. А самай распаўсюджанай прычынай гэтага з'яўляецца моцнае ап'яненне жаніха.

Дзень вяселля і першая шлюбная ноч па ідэі павінны стаць самымі шчаслівымі і запамінальнымі імгненнямі жыцця. Але апытанне, праведзенае брытанскімі сацыёлагамі сярод 2128 маладых розных узростаў, паказаў, што ў 52% у першую ноч пасля вяселля заняткаў каханнем не адбываецца.

У 25 % выпадкаў гэта здараецца з-за ап'янення жаніха, а ў 13 % напіваецца нявеста.

Сярод іншых распаўсюджаных прычын называлася стомленасць нявесты (16 %), а таксама сварка, якая паспела адбыцца ў дзень вяселля на ўрачыстым прыёме (9%).

Пры гэтым у 17% (!) маладых сэксу не бывае не толькі ў першую, але і ў наступныя некалькі начэй. 11% апытаных паскардзіліся на тое, што ім трэба прыглядаць за дзецьмі, і гэта перашкаджае выкананню шлюбных абавязкаў, 9% марнуюць першую шлюбную ноч на пераезд (яны адпраўляюцца ў вясельне падарожжа), а 7 % наогул аддаюць перавагу не спаць, а весяліцца з гасцямі да самай раніцы.

«Неабходнасць займацца сэксам у першую шлюбную ноч, якая здавалася чымсьці накшталт свяшчэннага рытуалу яшчэ зусім нядаўна, сёння ўжо не разглядаецца ў такой якасці маладымі, — кажа прадстаўнік кампаніі Voucher Codes Pro, якая замовіла апытанне. — Магчыма, стрэс з-за доўгай падрыхтоўкі да вяселля грае сваю ролю.

Акрамя таго, калі ў старадаўнія часы нявесты захоўвалі цнатлівасць да вяселля, і першая шлюбная ноч станавілася першым сэксуальным кантактам маладых, то сёння пары жывуць разам гадамі, перш чым ажаніцца, і яны ўжо паспяваюць трохі стаміцца адзін ад аднаго ў ложку, так што гэтая ноч не здаецца ім чымсьці незвычайным».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?