У рамках чарговай акцыі «ARCHE» прапануецца набыць па зніжаных цэнах шэраг выданняў на гістарычную тэматыку.

У склад камплекта ўваходзяць:

Кніга Алеся Белага «Хроніка Белай Русі» — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі гэтага ж аўтара, выдадзенай у 2000 г. і прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» ды яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь. У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча.

У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя паняцця «Белая Русь» ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы. Акрамя таго, у новае выданне ўключаныя артыкулы і нарысы аўтара па гісторыі картаграфавання тэрыторыі Беларусі і яе адлюстравання ў заходнееўрапейскай іканаграфіі. Гэтыя матэрыялы дапаўняюць асноўную частку кнігі, ствараючы маштабную карціну эвалюцыі вобраза краіны ў ХІІ—ХVІІІ, разгледжанай скрозь прызму імагалогіі — новай сінтэтычнай гістарычнай дысцыпліны.

Кніга багата ілюстраваная, у тым ліку і шматлікімі (усяго каля 50 штук) каляровымі ілюстрацымі.

Падрабязней пра акцыю чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0