Фота Змітра Панкаўца.

Фота Змітра Панкаўца.

Зміцер Дашкевіч дапамагае выносіць з цягніка рэчы Паўла Севярынца. Фота Аксаны Рудовіч.

Зміцер Дашкевіч дапамагае выносіць з цягніка рэчы Паўла Севярынца. Фота Аксаны Рудовіч.

На пероне. Фота Аксаны Рудовіч.

На пероне. Фота Аксаны Рудовіч.

Фота Змітра Панкаўца.

Фота Змітра Панкаўца.

Затрымліваюць Ганну Шапуцька. Фота Аксаны Рудовіч.

Затрымліваюць Ганну Шапуцька. Фота Аксаны Рудовіч.

Фота Змітра Панкаўца.

Фота Змітра Панкаўца.

Фота Змітра Панкаўца.

Фота Змітра Панкаўца.

Фота Аксаны Рудовіч.

Фота Аксаны Рудовіч.

Дзяўчына Вольга дачакалася Паўла. Фота Аксаны Рудовіч.

Дзяўчына Вольга дачакалася Паўла. Фота Аксаны Рудовіч.

Дзяўчына Вольга дачакалася Паўла. Фота Аксаны Рудовіч.

Дзяўчына Вольга дачакалася Паўла. Фота Аксаны Рудовіч.

Севярынец прыйшоў у пастарунак прасіць вызваліць затрыманых. Фота Аксаны Рудовіч.

Севярынец прыйшоў у пастарунак прасіць вызваліць затрыманых. Фота Аксаны Рудовіч.

Дзесьці пад Дзяржынскам фатограф Сяргей Гудзілін пачаў чытаць фэйсбук. «О, Барыс Гарэцкі піша, што Севярынца пасадзілі на цягнік».

Спыняем машыну, якой едзем у Куплін. Тэлефаную Паўлу. «Зміцер, кажы хутка, садзіцца батарэя ў мабільніку. Так, ужо на Мінск еду». Сувязь на гэтым абрываецца. Болей дазваніцца да Севярынца немагчыма. Паварочваем назад на сталіцу.

Цягнік прыбывае а 8:42. Яшчэ паўтары гадзіну часу. На вакзале ўжо свет людзей. Пачынаюць паціху падцягвацца журналісты. Хаця некаторыя яшчэ звечара паехалі ў Пружаны, каб не спазніцца.

У асноўным гэта сябры-аднапартыйцы Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін, Дзяніс Садоўскі, Ганна Шапуцька. Былі прадпрымальнік Алесь Макаеў, праваабаронца Людміла Гразнова, маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка. А вось прадстаўнікоў іншых палітычных партый не было зусім. Раніца, субота. Мо праспалі?

Збіраюцца не толькі Паўлавы аднадумцы. Збіраюцца на пероне і людзі з рацыямі ды дубінкамі. Асабліва не падабаюцца такім людзі з фотаапаратамі. Спачатку перад мной павялі Алеся Пілецкага з «Еўрарадыё» і Аляксандра Васюковіча, а потым ужо падышлі і да Сяргея Гудзіліна. Павялі ў апарняк.

«У памяшканне, дзе ў нас нібыта правяралі дакументы, зайшла прыбіральшчыца. Старлей ёй з ганку аджог: «Вы за мусарам ці прыбіраць?» -- расказваў Гудзілін. Праз гадзінку журналістаў усіх адпусцілі, але работу сарвалі.

Віталь Рымашэўскі гучна па-расейску стаў звяртацца да людзей на пероне: «Паглядзіце, што робіцца. Не даюць сустрэць палітвязня Паўла Севярынца». Следам за журналістамі павялі і Рымашэўскага.

Цягнік «Брэст – Масква» прыбывае. Вагон №10. Павел паказваецца ў дзвярах апошнім. Вітальна ўздымае рукі. А потым просіць хлопцаў дапамагчы дастаць рэчы. Дземідзенка, Яроменак, Дашкевіч, Шэін кідаюцца ў вагон, доўга разгружаючы Паўлавы пажыткі.

З Прывакзальнай плошчы 19 снежня 2010 года Севярынец ішоў на паслявыбарчыя пратэсту. Сюды ж яго прывезлі амаль праз тры гады пасля тых падзеяў.

Павел усё той жа, толькі вусоў ужо няма. Кажуць, згаліць папрасіла дзяўчына. Вольга, Паўлава нявеста, тут жа.

На пытанне, калі вяселле, Севярынец адказвае з усмешкай: «Пачакайце крыху. Спачатку трэба да яе бацькоў з’ездзіць». «Хоць сёлета?» «Пачакайце крыху».

Павел кажа, што цяпер яго задача -- рыхтаваць «маральную рэвалюцыю». Будзе надалей працаваць на ўмацаванне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

З перона першай справай Севярынец пайшоў да апарняка, вызваляць затрыманых. У міліцыі сустракаць Паўла адправілі не абы-каго, а начальніка мінскай міліцыі Барсукова.

Павел не пастаўлены пад міліцэйскі нагляд. Жыць яму не абавязкова па прапісцы ў Віцебску, можна і ў Мінску.

Дарэчы, у аўторак на ўправе БНФ будзе зладжана сустрэча з Севярынцам. Для тых, хто не змог сёння, альбо праспаў.

Зміцер Панкавец

***

Уранку ў суботу, 19 кастрычніка, на свабоду выйшаў яшчэ адзін палітвязень — лідар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец.

На пероне ў Мінску яго сустракалі каля 30 чалавек — у асноўным журналісты незалежных СМІ, паплечнікі па Хрысціянскай Дэмакратыі і Маладым Фронце — Зміцер і Наста Дашкевічы, Мікола Дземідзенка, Віталь Рымашэўскі.

9.27

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманых на пероне журналістаў выпусцілі.

9.07

Павел Севярынец паведаміў «НН», што паразмаўляў на пероне з начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандрам Барсуковым. Той прыгразіў затрыманнем, калі на «вакзале будзе мітынг». Севярынец кажа, што яму паабяцалі вызваліць затрыманых, калі ён з’едзе з вакзала.

8.46

Па інфармацыі карэспандэнта «НН», на чыгуначным вакзале проста на пероне затрымалі мінімум 6 журналістаў: фотакарэспандэнта Сяргея Гудзіліна, карэспандэнта «Еўрарадыё» Алеся Пілецкага, фотакарэспандэнта Аляксандра Васюковіча, журналіста Барыса Гарэцкага, карэспандэнта БелаПАН Захара Шчарбакова з калегам.

У часе затрыманняў да прысутных, што сустракалі Севярынца звярнуўся Віталь Рымашэўскі. Яго таксама затрымалі.

***

Прычым, як перадае карэспандэнт «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец, выпусцілі яго не а 10.00, як робяць з іншымі зняволенымі на хіміі ў Купліне, а раней.

Каб людзі не сустрэлі яго каля турмы, яго паднялі ўначы, вывезлі на станцыю Аранчыцы і пасадзілі на цягнік нумар 132Б Брэст-Масква.

Прычым квіток на самога палітвязня ўзялі, а на ягоны багаж — не аформілі. У цягніку праз гэта ўзнікла сумятня, расказаў нам Севярынец.

Севярынец паведаміў, што а 8.42 ягоны цягнік прыбывае ў Мінск.

36-гадовы Севярынец заставаўся ў зняволенні ад 2010 года.

Тады яго, кіраўніка штаба кандыдата ў прэзідэнты ад Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, арыштавалі адразу пасля Плошчы і звінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Ён аказаўся адзіным кіраўніком штаба, якога суд адправіў у турму.

Геолаг па прафесіі, выхадзец з Віцебска Севярынец заняўся палітыкай са студэнцкіх гадоў.

Ён быў сузаснавальнікам «Маладога Фронту» — арганізацыі моладзі, што паўстала ў 1996 для абароны незалежнасці ад спробаў аншлюсу з Расіяй.

Севярынец быў арганізатарам шматлікіх дэманстрацый і мітынгаў пратэсту. За гэта яго шматкроць арыштоўваўся.

Першае працяглае зняволенне ён адбыў у 1998. У 2005—2007 ён сядзеў на прымусовых работах за арганізацыю дэманстрацыі пратэсту супраць падаўжэння паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.

У 2010—2013 гадах ён сядзеў спачатку ў Мінскай турме КДБ, а пасля — у Пружанскім раёне.

Севярынец вядомы таксама як публіцыст. Ён лаўрэат прэміі імя Адамовіча за кнігу «Лісты з лесу», якую ён напісаў у першай сваёй ссылцы, у глухой вёсцы Сітна на поўначы Полаччыны.

Многія лічаць Севярынца патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі. Аднак улады могуць не зарэгістраваць яго ў 2015 годзе на падставе нязнятай судзімасці.

* * *

Карэспандэнты «Нашай Нівы» вяртаюцца ў сталіцу з паўдарогі ў Куплін.

Сачыце за падзеямі праз NN.BY.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0