Найбуйнейшы банк краіны адкрыў дэпазіт «Гарант» з незвычайнай прапановай. Выплаты па працэнтах прывязаныя да курсу даляра.

Базавая стаўка складае 10%, 12% і 15%. Дадатковы даход залежыць ад змены курса даляра.

Напрыклад, на сёння курс даляра складае 9150 рублёў. Кліент кладзе грошы на год. За гэты час курс даляра вырастае да 12000 рублёў - павялічваецца на 31%. Значыцца, агульны даход складзе 46% (15 + 31).

Мінімальная сума дэпазіта складае 10 мільёнаў рублёў. Дадатковыя ўнёскі не прадугледжваюцца.

«Гарант» пасуе тым, хто перакананы ў абвальнай дэвальвацыі ў найбліжэйшы час, бо стаўкі іншых банкаў па кароткатэрміновых дэпазітах дасягаюць 50%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?