19 кастрычніка ў Пецярбургу ў ДТЗ трапіў аўтобус з беларускімі нумарамі.
У аварыі загінуў 47-гадовы кіроўца аўтобуса, дзве пасажыркі (19 і 25 гадоў) атрымалі траўмы, яны шпіталізаваныя.
Гэта быў экскурсійны аўтобус, які прывёз 29 беларусаў на канцэрт «Ляпіса».
«Грузавік, які ехаў спераду, рэзка затармазіў. А вось аўтобус не паспеў. Задняя частка грузавіка прабіла аўтобус у тым месцы, дзе сядзеў другі кіроўца», -
паведамілі арганізатары тура.
З Беларусі выехаў іншы аўтобус, які забярэ пасажыраў пасля канцэрту і начоўкі.