У Мінску пачаў працу ўстаноўчы з'езд грамадскага аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты" (МХД).

Гэта будзе другая спроба афіцыйна зарэгістраваць арганізацыю, першая адбылася 3 лістапада 2012 г. Па словах кіраўніка аргкамітэта МХД Марыны Хоміч, спробы рэгістрацыі будуць рабіцца да таго часу, пакуль Мінюст не вынесе станоўчае рашэнне.

Паводле статуту, МХД з'яўляецца рэспубліканскім моладзевым грамадскім аб'яднаннем, якое аб'ядноўвае грамадзян на добраахвотных пачатках для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў. МХД з'яўляецца свецкім і нерэлігійным аб'яднаннем, дзейнасць якога распаўсюджваецца на ўсю краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?