Амерыканскі музыкант Мэрылін Мэнсан будзе агучваць цень Пітэра Пэна ў серыяле «Аднойчы ў казцы», паведамляе The Rolling Stone.

Паводле звестак выдання, цень Пітэра Пэна ў серыяле будзе больш цёмнай і злавеснай у параўнанні з персанажам, апісаным у кнізе Джэймса Бары.

«Мы заўсёды былі велізарнымі фанатамі Мэрыліна Мэнсана. Мы хацелі, каб гэтую ролю агучваў хто-небудзь з голасам, ад якога па целе бягуць мурашкі», — заявілі стваральнікі серыяла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру