Удава былога югаслаўскага лідара Іосіпа Броза Ціта — Ёванка Броз — памерла ва ўзросце 89 гадоў.

Rts.rs

23 жніўня жанчына была шпіталізавана ў цяжкім стане. Раніцай 20 кастрычніка яна памерла ў выніку спынення сэрца.

Ёванка стала трэцяй жонкай Броза Ціта, выйшаўшы за яго замуж у 1952 годзе.

У 1976 Ціта змясціў жонку пад хатні арышт.

Паводле адной з версій, палітык, якому на той момант было ўжо больш за 80 гадоў, западозрыў яе ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту, аднак да самай смерці Ціта не каментаваў сваё рашэнне.

Пасля смерці мужа ў 1980 годзе Ёванка Броз была пакінутая пад арыштам. Новыя ўлады Югаславіі пазбавілі яе права валодаць маёмасцю і нават дакументамі.

Амаль 20 гадоў жанчына пражыла ў агароджаным старадаўнім асабняку ў Белградзе. У хаце не было ацяплення і гарачай вады, а запасы ежы папаўняліся раз у тыдзень.

Выйсці на свабоду ўдава Ціта змагла толькі ў 2001 годзе, пасля звяржэння Слабадана Мілошавіча і прыходу да ўлады дэмакрата Ваіслава Каштуніцы. У ліпені 2009 года ўлады Сербіі выдалі ёй пашпарт, да гэтага ў Ёванкі не было дзеючага пасведчання асобы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру