Сёння завершыўся 27-ы тур чэмпіянату краіны па футболе. БАТЭ перамог у гасцях «Гомель» - 1:0 (Паўлаў, 9).
Гэта быў першы матч барысаўскага клуба пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера — Аляксандра Ермаковіча.
Goals.bу са спасылкай на «Спартыўныя навіны» паведамляе, што перад матчам гомельскія заўзятары паклалі перад аўтобусам БАТЭ труну з жоўта-сінімі шалікамі (колеры БАТЭ) і кавалкам мяса, намякаючы, што барысаўскаму клубу будзе не проста.
«Шахцёр» прайграў у Гродне «Нёману» з лікам 1:2.
Гэта чацвертая запар параза клуба, які некалі лідзіраваў у чэмпіянаце краіны. Клуб на 2-м этапе перамог толькі ў першым туры («Тарпеда-БелАЗ», 1:0), затым толькі саступаў (БАТЭ, 0:3; «Дынама» Мінск, 0:1; «Гомель», 1:2; «Нёман», 1:2).
«Дынама» Мінск — «Тарпеда-БелАЗ» Жодзіна — 0:0.
БАТЭ — 60, Шахцёр — 52, Дынама Мінск — 44, Гомель, Нёман — 37, Тарпеда-БелАЗ — 36.
Турнір за 7-12-я месцы:
Белшына — 41, Мінск — 32, Дняпро, Дынама Брэст — 30, Нафтан — 27, Славія — 20.
Да канца чэмпіянату засталося 5 тураў. Не выключана, што лёс золата будзе вырашаны 3 лістапада ў матчы БАТЭ — «Шахцёр».





