Адкрыты ліст украінскіх пісьменнікаў з нагоды адклікання ліцэнзіі ў выдавецтва «Логвінаў».

Выказваем сваё абурэнне з нагоды пазбаўлення ліцэнзіі мінскага выдавецтва «Логвінаў». Гэты крок з боку беларускага міністэрства інфармацыі ніякім чынам не стасуецца з прынцыпамі свабоды слова, адно заганяе літаратуру і мастацтва ў стан, знаёмы нам з не найлепшых савецкіх часоў.

Добрая літаратура, як вядома, – дзейсны сродак супраць закасцянелых стэрэатыпаў і аднабокіх, негатыўных ўяўленняў пра краіну і яе жыхароў. Таму нас, прадстаўнікоў суседняй літаратуры, не можа не хваляваць збядненне літаратурнага поля Беларусі, якое абавязкова паследуе за зачынннем уплывовага выдавецтва.

Нагадаем, што «Логвінаў» публікуе выдатныя творы мастацкай літаратуры, а таксама альбомы па мастацтве, якія фармуюць культурны ландшафт краіны.

Выдавецтва, шырока вядомае ва Ўкраіне, станоўча ўплывае сваёй дзейнасцю на імідж Беларусі, прэзентуе сваю краіну як культурную і літаратурную еўрапейскую дзяржаву з насычаным грамадскім і прыватным жыццём.

Акрамя таго, выдавецтва «Логвінаў» актыўна працуе з іншымі літаратурамі, у тым ліку і з украінскай. Менавіта ў выдавецтве «Логвінаў» пабачылі свет перакладныя кнігі Юрыя Андруховіча і Сяргія Жадана.

Выхад у свет гэтых кніг стаўся падзеяй у літаратурным жыцці абедзьвюх краін і правёў да ўсплёска ўзаемнага зацікаўлення.

Такім чынам, мы заклікаем беларускае міністэрства інфармацыі як найхутчэй вярнуць выдавецтву «Логвінаў» ліцэнзію, спыніць наступ на беларускую літаратуру.

Падпісаліся:

Марія Матіос
Андрій Курков
Юрій Андрухович
Андрій Бондар
Андрій Кокотюха
Юрко Прохасько
Олександра Коваль
Богдана Матіяш
Сергій Жадан
Ірена Карпа
Ростислав Мельників
Іван Малкович
Лариса Денисенко
Маріанна Кіяновська

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0