У Беларусі з 1 лістапада павышаюцца пенсіі. Адпаведны ўказ № 478 «Аб павышэнні пенсій» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 кастрычніка.
З 1 лістапада 2013 года будзе праведзена карэкціроўка фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій.
У выніку працоўныя пенсіі грамадзян павялічацца ў сярэднім на 5,1%.