Кіраўнік Беларусі адказваў на пытанні, якія датычылі будучыні СНД і іншых інтэграцыйных аб'яднанняў, адносінаў з Захадам, гаварыў пра гучную справу «Уралкалія», пра пастаўкі расійскай нафты, пра праблему міграцыі і правы чалавека.

Гендырэктар украінскай «Рабочай газеты» Анатоль Крывалапаў нагадаў пра хакейны чэмпіянат свету, які пройдзе ў 2014-м у Мінску і адзначыў, што хакей — любімы від спорту Лукашэнкі. Апошні гэта аспрэчыў (на відэа гл. ад 23.15).

«А чаму Вы лічыце, што гэта мая любімая гульня? — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі тэлеканал СТВ. — Няпраўда…

Я ўсё жыццё гуляў у футбол. Усё. Ужо быў прэзідэнтам, я дагуляўся да таго…Яшчэ ў маладосці глыбокай я добра гуляў у футбол. Я бег да правага краю і пачынаў падаваць мяч на браму, ну, як звычайна, і ўпаў на левае калена. На ўсёй гэтай шалёнай хуткасці я ўпаў на левае калена, падкруціў левую нагу і пашкодзіў меніск. Ну, па маладосці там усё забылася.

Стаў прэзідэнтам. Памятаеце, цэлыя стадыёны мы збіралі, калі я стаў прэзідэнтам? Мы гулялі на «Дынама» з легендарнай дынамаўскай камандай, якая стала чэмпіёнам свету.

Нават дзесьці фотаздымак ў мяне, Уладзіміру Уладзіміравічу [Пуціну] паказваў.

Гуляў ўжо ў накаленніку, але больш ці менш. А далей — горш.

Праапераваў калена, і мне вельмі балюча бегчы. Калі бягу, там жа скача… я вымушаны быў успомніць сваю дзіцячую забаву. Ведаеце, у якіх каньках гулялі тады ў хакей? Пачаў гуляць у хакей. Вось гэтыя мяккія руху на лёдзе, хоць, вядома, 4 разы мне твар рассякалі, і сшывалі яго, і так далей. Там жа ніхто не глядзіць у гэтай гульні ты хто Але я вымушаны быў займацца гэтым.

Я вельмі люблю бегаць на роліках, на лыжаролерах. Учора я прабег 13 кіламетраў сваіх любімых на лыжаролерах, потым пайшоў гуляць у валейбол.

А там таксама скакаць трэба! Як калена ноч балела, але я не мог. Але хочацца ж пагуляць! Калісьці ж гуляў у гэты валейбол. Каманда, кампанія сабраліся»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?