Студэнты знялі арэну знутры.

Студэнты знялі арэну знутры.

«У панядзелак на будоўлю арэны, прызначанай для Чэмпіянату свету па хакеі, з фізфака БДУ адправілі хлопцаў з 2-га курса, — напісаў у «Нашу Ніву» адзін са студэнтаў. — Асноўная работа заключалася ў пераносцы грузаў».

Ён дабаўляе: «Людзі, якія атрымоўваюць вышэйшую адукацыю, абавязаны займацца будоўляй… Такі цырк!..»

Раней была інфармацыя, што на тую ж «будоўлю стагоддзя» адпраўлялі і будучых праграмістаў з Універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Пры гэтым праектны кошт «Чыжоўка-Арэны» складае 189 млн даляраў. Скончыць будаўніцтва мусілі да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, 7 лістапада, але, як стала вядома, не паспяваюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0