У Баранавічах у цырку-шапіто ў выніку падзення з арэляў пацярпелі трое малалетніх дзяцей.

Няшчасны выпадак здарыўся 20 кастрычніка падчас гастроляў у горадзе прыватнага цырка-шапіто.

У антракце дзяцей, якія прыйшлі ў цырк, гайдалі на арэлях, замацаваных тросамі.

З-за абрыву троса з арэляў зваліліся трое дзяцей: дзве дзяўчынкі 2001 года нараджэння і хлопчык 2006 года нараджэння. З траўмамі іх даставілі ў гарадскую бальніцу. Хлопчыку была аказана медыцынская дапамога без шпіталізацыі.

Дзяўчынкі змешчаны на лячэнне ў траўматалагічнае аддзяленне лячэбнай установы.

Іх стан медыкамі ацэньваецца як здавальняючы, пагрозы іх жыццю няма. Плануецца, што адна з пацярпелых будзе выпісана з лячэбнай установы на гэтым тыдні, другая — працягне лячэнне ў стацыянары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?