Беларусь ажыццявіла чарговае ў 2013 годзе пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце Міжнароднага валютнага фонду.

«23 кастрычніка Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па стэнд-бай МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР (эквівалентна 84,4 млн. долараў ЗША)», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў.

Паводле даных Мінфіна, у студзені—ліпені ў межах выканання абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце стэнд-бай было выплачана 956,4 млн. долараў.

Як вынікае з графіка плацяжоў, апублікаванага на афіцыйным сайце МВФ, найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыходзяцца на красавік, чэрвень і кастрычнік — у гэтыя месяцы Беларусь павінна выплаціць па 175 млн. СДР (прыкладна 270 млн. долараў па бягучым курсе).

У цэлым у 2013 годзе Беларусь павінна вярнуць МВФ 1,63 млрд. долараў. Пяць траншаў крэдыту ў межах праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. долараў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009—2010 гадах. Асноўны пік выплат прыходзіцца на 2013—2014 гады, калі Беларусі прыйдзецца вярнуць большую частку пазыкі.

У сувязі з завяршэннем праграмы стэнд-бай у красавіку 2010 года МВФ пачаў дадатковыя кансультацыі з Беларуссю па ацэнцы мер эканамічнай палітыкі і выпрацоўцы прапаноў па павышэнні эфектыўнасці эканомікі краіны.

З 2011 года па сакавік 2013 года Беларусь наведалі чатыры місіі Міжнароднага валютнага фонду для правядзення постпраграмнага маніторынгу. З 17 па 28 кастрычніка ў Мінску знаходзіцца місія супрацоўнікаў МВФ, якую ўзначальвае Дэвід Хофман, для правядзення пятага постпраграмнага маніторынгу беларускай эканомікі.

Планам сумесных дзеянняў урада і Нацбанка па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі Беларусі, зацверджаным 10 кастрычніка 2013 года, у кастрычніку—снежні гэтага года прадугледжана правядзенне кансультацый з МВФ аб магчымасці фінансавання ў межах новай праграмы ўзаемадзеяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?