Андрэй Моўчан, фота svaboda.org.

Андрэй Моўчан, фота svaboda.org.

У Мінску затрыманы актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла яго сястра Вольга.

Па яе словах, па Андрэя прыйшлі проста на працу і заявілі, што з ім неабходна хвілін 15 пагутарыць. Нібыта праводзіліся вышуковыя мерапрыемствы.

На працу ён больш не прыйшоў, а пазней з Маскоўскага РУУС патэлефанавалі і паведамілі, што Андрэй затрыманы да суда.

Яго вінаваць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі,нібыта адмовіўся зняць з рукі гадзінік.

Разгляд справы пачнецца 24 кастрычніка а 14-й у судзе Маскоўскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0