Тэлеканал «Расія-24» адзначае, што для Аляксандра Лукашэнкі сённяшні саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД супаў з улазінамі. У толькі што збудаваным Палацы Незалежнасці ён прымаў гасцей упершыню. «Рэзідэнцыю будавалі ўдарнымі тэмпамі, прычым разам з беларусамі на будоўлі працавалі і рабочыя з сяброўскай Паўночнай Карэі. Напэўна, таму ў архітэктуры ўлоўліваецца азіяцкі акцэнт. Мікрафоны правяралі, наладжвалі да апошняга. Але апаратура ўсё ж такі схібіла», — паведамляе тэлеканал.

«Работает все! Здесь управляется, за стенкой», — растлумачыў Лукашэнка сваім калегам.

«В застенках все управляется у Александра Григорьевича», — тут жа пажартаваў Уладзімір Пуцін.

Лукашэнка зрабіў выгляд, што жарту не заўважыў, пішуць «Ізвестія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0