У сувязі з правядзеннем пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Мінску 25 кастрычніка будуць уведзены часовыя абмежаванні руху на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, Мінскай кальцавой аўтадарозе і вуліцы Арлоўскай.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам «выключыць гэтыя ўчасткі вулічнай транспартнай сеткі са сваіх маршрутаў, а таксама, па магчымасці, адмовіцца ад выкарыстання асабістага транспарту».

«ДАІ Мінска працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Увесь асабовы склад падтрымлівае бяспеку дарожнага руху на ключавых магістралях і скрыжаваннях горада», — адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?