Буйная сума грошай была выкрадзена ў Салігорску ў жыхара Мінска, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.
У міліцыю звярнуўся мінчук 1977 года нараджэння. З яго незамкнёнай машыны на тэрыторыі гаражнага кааператыву «Рудніковы» паблізу РУ-1 ААТ «Беларуськалій» невядомы скраў партфель з дакументамі, $7 тыс. і Br18 млн. Пацярпелы, хутчэй за ўсё, пакінуў свой аўтамабіль без нагляду на паўгадзіны.
Райаддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па ч.3 арт.205 КК Беларусі (крадзеж у буйным памеры), санкцыя якога прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.