Беларусь у студзені—жніўні пералічыла ў расійскі бюджэт 2 млрд. 476,5 млн. даляраў экспартных пошлін на нафтапрадукты.

У жніўні Беларусь пералічыла ў расійскі бюджэт у выглядзе пошлін 262,3 млн даляраў, у ліпені — 301,1 млн даляраў, у чэрвені — 246 млн даляраў, у маі — 286,2 млн даляраў, у красавіку — 301,7 млн даляраў, у сакавіку — 414,8 млн. даляраў, у лютым — 321,9 млн даляраў, у студзені — 342,4 млн даляраў.

Як паведамлялася раней, Беларусь атрымлівае ў межах Мытнага саюза з Расіі нафту без выплаты пошліны, аднак пералічвае ў расійскі бюджэт вывазную пошліну за экспартаваныя нафтапрадукты, вырабленыя з гэтай нафты.

У першай палове кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў гадавым выражэнні Беларусь пералічвае ў расійскі бюджэт прыкладна 4 млрд. даляраў у выглядзе нафтапошлін.

«Мы пералічваем у бюджэт Расіі толькі за нафтапрадукты, вывезеныя на Захад, 4 мільярды даляраў. А калі б яны засталіся ў краіне? Я б пабудаваў тут Эміраты», — падкрэсліваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0