У першы дзень дзеяння паправак у кодэксы па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення — 24 кастрычніка — дарожная міліцыя затрымала 77 чалавек, якія кіравалі транспартам у нецвярозым стане.

Пра гэта паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Ганна Банадык.

«За першыя суткі дзеяння закона пакуль не было выяўлена тых, хто кіраваў транспартам у нецвярозым стане паўторна на працягу года. Усе 77 чалавек трапілі ў першы раз», — патлумачыла iнспектар.

У сваю чаргу, у ДАІ Мінска паведамілі, што за суткі ў сталіцы было затрымана 6 кіроўцаў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?