Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура распарадзіўся стварыць ва ўрадзе віцэ-міністэрства па пытаннях вышэйшага народнага шчасця, паведамляюць венесуэльскія СМІ.

«Я вырашыў стварыць гэтае ведамства ў памяць аб нашым камандантэ Чавэсе і нашым Сімоне Балівары», — заявіў Мадура.

Новы орган будзе адказваць за забеспячэнне ўсім неабходным старых жыхароў краіны, дзяцей, бяздомных і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Віцэ-міністрам па пытаннях вышэйшага народнага шчасця прызначаны былы дэпутат Нацыянальнай асамблеі Рафаэль Рыас.

Мадура таксама абвясціў, што 8 снежня будзе абвешчана Днём любові і вернасці лідару баліварыянскай рэвалюцыі Уга Чавэсу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?