Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што сёння нельга казаць пра тое, што СНД зжыла сябе, яна будзе шукаць магчымасці супрацоўніцтва з цэнтрамі сілы, якія ўзніклі вакол Садружнасці. Аб гэтым ён заявіў пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў СНД ў Мінску.

«Мы ні ў якім разе не павінны згубіць СНД як пляцоўку для дыялогу», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Апошнім часам шмат хто кажа, што вакол Садружнасці Незалежных Дзяржаў, рэспублік былога Савецкага Саюза паўстала шмат цэнтраў сілы, якія так ці інакш прыцягваюць нашы дзяржавы. Гэта сапраўды так», - пагадзіўся ён.

«Але тым, хто сёння заяўляе аб тым, што ў сувязі са з'яўленнем новых інтэграцыйных утварэнняў Садружнасць ледзь не зжыла сябе, хацеў бы сказаць, што мы будзем супрацоўнічаць з гэтымі цэнтрамі сілы», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ідзе пошук шляхоў ўзаемадзеяння з Кітаем, ЕС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру