Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў спрабавалі затрымаць у Маскве Дзмітрыя Самойлава.

Скандальная гісторыя адбылася на днях у расійскай сталіцы, паведамляюць адразу некалькі інфармацыйных крыніц.

У Маскве пры пасадцы на цягнік у Санкт-Пецярбург да былога менеджара Беларускай калійнай кампаніі падышлі чатыры чалавекі ў цывільным.

Пераканаўшыся ў тым, што перад імі менавіта той чалавек, аператыўнікі пад пагрозай гвалту знялі Яўстратава з цягніка і паспрабавалі вывесці з тэрыторыі Ленінградскага вакзала.

Аднак на абураныя крыкі затрыманага падышлі супрацоўнікі расійскай паліцыі. У выніку, уся група вымушана была прайсці ў мясцовае аддзяленне паліцыі.

Там людзі ў цывільным прад'явілі ордэр на арышт былога супрацоўніка БКК. Аднак, паколькі гэты ордэр быў аформлены неналежным чынам, то адвакатам удалося адбіць затрыманага.

Нагадаем, чацвёра топ-менеджараў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Алег Пятроў, Канстанцін Саладоўнікаў, Ігар Яўстратаў і Дзмітрый Самойлаў адшукваюцца ў рамках расследавання крымінальных спраў, заведзеных Генеральнай пракуратурай Беларусі па ч.3 арт.424 «Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі».

Адзін з фігурантаў справы — старшыня назіральнай рады ЗАТ БКК Уладзіслаў Баўмгертнер — быў затрыманы ў Мінску і змешчаны пад варту. Праз некаторы час яго перавялі пад хатні арышт.

Пазней карэспандэнту радыё «Свабода» кіраўнік прэсавай службы КДБ Артур Стрэх заявіў: «Чуткі мы не каментуем. Ці мала хто што напісаў. Мы не даём ніякіх каментароў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру