У Беларусі рэальны памер прызначаных пенсій (разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у верасні 2013 года ў параўнанні з вераснем 2012 года павялічыўся на 9,9%, а ў параўнанні са жніўнем 2013 года паменшыўся на 1,7%.

Такія звесткі апублікаваў Белстат.

Сярэдні памер прызначаных пенсій склаў 2 млн. 102,4 тыс. рублёў, што ў 2,5 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 2 млн. 179,8 тыс. рублёў, па інваліднасці — 1 млн. 915,7 тыс. рублёў, з нагоды страты кармільца — 1 млн. 387,9 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 946,1 тыс. рублёў.

На уліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў верасні стаяла 2 млн. 521,3 тыс. пенсіянераў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру