Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

«Мы хацелі б, каб Грузія вярнулася ў склад СНД», — цытуе Лукашэнку РІА Новости.

МЗС Грузіі аператыўна адрэагаваў на словы беларускага кіраўніка. «Напэўна, Лукашэнка заявіў аб гэтым зыходзячы з таго, што ў Мінску праводзіцца пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Рэальна наша пазіцыя нязменная, наш знешні курс — гэта еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя. Гэта з'яўляецца выбарам народа Грузіі, і ўрад краіны прытрымліваецца гэтага курсу», — сказаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Грузіі.

Аб выхадзе Грузіі з СНД заявіў 12 жніўня 2008 года ў разгар грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі. «Мы прынялі рашэнне на аснове кансультацый і разам са старшынёй парламента заяўляем, што Грузія пакідае СНД. Мы канчаткова развітваемся з Савецкім Саюзам. Савецкі Саюз сюды ніколі не вернецца. Мы заклікаем Украіну і іншыя краіны пакінуць аб'яднанне Садружнасць Незалежных Дзяржаў, якім кіруе Расія, не пытаючыся ні ў каго ні аб чым», — заявіў Саакашвілі.

9 кастрычніка 2008 года на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін СНД у Бішкеку было прынята тэхнічнае рашэнне аб выхадзе Грузіі з арганізацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру