Кніга ўключае ў сябе фатаграфічныя праекты, якія выкарыстоўваюць розныя формы і метады сучаснай фатаграфіі (лічбавая і аналагавая фатаграфія, паляроід, калаж, апрапрыяцыі, глітч) і куратарскі тэкст Маціяса Хардэра, які падводзіць вынік усяму праекту.

Кніга выйшла ў нямецкім выдаўніцтве KEHRER пры падтрымцы Інстытута Гётэ ў Мінску ў межах ініцыятывы «Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры».

Праект ініцыяваў фатограф Андрэй Лянкевіч.

Лекцыя «Правінцыя цела»

Дата: 03.11.13

Час: 18.00

Аляксандр Веледзімовіч (фатограф, кіраўнік праекта «Віцебскія Фотамайстэрні»)

Аляксандр у лекцыі-прэзентацыі закране дзве тэмы. Па-першае, Аляксандр распавядзе пра маладых віцебскіх фатографаў, такіх як Кацярына Смурага, Таццяна Лісоўская, Таня Агаджанян, Ігар Гігауры, Лера Пішчук, Юля Жураўская і інш. Таксама ў рамках гэтай тэмы паразважае пра з'яўленне «інфармацыйнага шуму» вакол Віцебскай Фатаграфіі. У тым ліку, паспрабуе вызначыць яе «візуальны характар».

З іншага боку, Аляксандр распавядзе пра «Віцебскія Фотамайстэрні» – яго асабістую ініцыятыву, якая актыўна працавала з чэрвеня 2010 г. да траўня 2011 г. (праходзілі лекцыі, прэзентацыі, кінапаказы). Пасля траўня 2011 у «Фотамайстэрні» перыядычна праводзіліся разавыя мерапрыемствы, прысвечаныя фатаграфіі. На дадзены момант у межах «Фотамайстэрняў» праходзяць толькі курсы базавага ўзроўню. У планах – запуск больш складанага курса аб працы над праектамі і бясплатных лекцый па гісторыі фатаграфіі.

Круглы стол «Сучасная беларуская фатаграфія: праблемы інстытуалізацыі»

Дата: 05.11.13

Час: 18.00

Адштурхоўваючыся ад выставы і альбома BY NOW, у рамках круглага стала будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:

- Як мяняецца беларуская фатаграфія? Ці патрабуе новая, маладая фатаграфія новай мовы аналізу і апісання?

- Якім чынам ўзаемадзейнічаюць беларуская фатаграфія і яе глядач? Як гэтае ўзаемадзеянне адбіваецца на функцыянаванні фатаграфіі ў беларускім арт- і больш шырокім сацыяльным кантэксце? Якое месца для апісання і функцыянавання фатаграфіі адыгрывае арт-рынак?

- Якія асноўныя шляхі і праблемы інстытуалізацыі фатаграфіі ў Беларусі сёння?

Удзельнікі дыскусіі: Ірына Саламаціна (сацыёлаг-даследчыца, куратарка арт-праектаў), Сяргей Кірушчанка (мастак, кіраўнік праекта па стварэнні беларускага Музея актуальнага беларускага мастацтва М21), Святлана Паляшчук (арт-крытык, культуролаг, выкладчык ЕГУ), Аляксей Шынкарэнка (фатограф, кіраўнік Цэнтра Фатаграфіі), Сяргей Міхаленка (фатограф, кіраўнік фотапартала ZНЯТА), Андрэй Лянкевіч (фатограф, ініцыятар праекта BY NOW),

Мадэратар: Вольга Шпарага («Новая Еўропа», ЕГУ)

Удзельнікі выставы:

1) Аляксандр Веледзімовіч (Aleksander Veledzimovich), з праектам «Месца».
2) Аляксей Шынкарэнка (Aleksei Shinkarenko) з праектам «Беларуская фактаграфiя».
3) Аляксей Наумчык (Aleksey Naumchik) з праектам «Мы ніколі не станем старэйшымі»
4) Аляксандр Кладаў (Alexander Kladov) з праектам «Ваенныя звычкі»
5) Аляксандр Саенка (Alexander Sayenko) з праектам «Тралейбуснае дэпо»
6) Аляксандра Салдатава (Alexandra Soldatova) з праектам «Канікулы»
7) Андрэй Лянкевіч (Andrei Liankevich) з праектам «Бывай, Радзіма»
8) Яўген Канаплёў-Лейдзік (Eugene Kanaplev-Leydik) з праектам «Фатамаргана»
9) Юля Лейдзік-Канаплёва (Julia Leydik-Kanapleva) з праектам «Узрост»
10) Максім Шумілін (Maxim Shumilin) з праектам «Сад», частка 1
11) Міхаіл Лешчанка (Mikhail Leschenko) з праектам «Сад», частка 2
12) Паліна Палынская (Palina Palynskaya) з праектам «Раўнавага»
13) Павел Кірпікаў (Pavel Kirpikau) з праектам «Архітэкстура»
14) Вольга Сасноўская (Volga Sasnouskaya) з праектам «Singleuse»
15) Сяргей Гудзілін (Siarhei Hudzilin) з праектам «Прыватны прэзідэнт»
16) Таццяна Гаўрыльчык (Tanya Haurylchyk) з праектам «Жыхары псіханеўралагічных інтэрнатаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру