«Беларусбанк» аказвае ў Расонах (Віцебская вобласць) новую паслугу пенсіянерам.

У Гандлёвым цэнтры ў мясным аддзеле трымальнікі пластыкавых картак «Пенсійная» могуць набыць мясныя і рыбныя вырабы ажно з 2% зніжкай, паведамляе Голос Россонщины.

Як адзначыў в.а. дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг №217 філіяла № 214 ААТ «АСБ Беларусбанк» Аляксандр Кісялёў, для таго, каб падтрымаць пенсіянераў, паміж банкам і РайСТ была заключана спецыяльная дамова, згодна з якой тавары можна купляць танней.

Возьмем кілаграм варанай каўбасы, напрыклад, за 40 тыс. рублёў. Зніжка за 1 кг складзе 800 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0